МІНСК, 29 сне — Sputnik. Беларускія анколагі заслугоўваюць атрымання Нобелеўскай прэміі, такое меркаванне выказаў у пятніцу прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе размовы з пацыентамі Мінскага гарадскога клінічнага анкадыспансера.
Кіраўнік дзяржавы наведаў у пятніцу анкалагічны дыспансэр, дзе пагутарыў не толькі з кіраўніцтвам медустановы, але і пацыентамі. Пацыенты распавялі прэзідэнту аб тым, што персанал дыспансэра чулы і ўважлівы, а галоўнае — прафесійны.
"Ім Нобелеўскую прэмію трэба даваць, яны ўсіх тут вылечваюць", — сказаў Лукашэнка.
Падтрымалі такую пазіцыю кіраўніка дзяржавы і самі пацыенты — у большасці з тых, хто прайшоў некалькі курсаў тэрапіі, прыкмет вяртання страшнай хваробы няма.
Прэзідэнт падарыў пацыентам, у тым ліку і дзецям, навагоднія падарункі і павіншаваў з надыходзячым Новым годам. Пацыенты не засталіся ў даўгу: яны прэзентавалі кіраўніку дзяржавы сувеніры, у тым ліку і карціну, якую намалявала юная беларуска.
Лукашэнка паабяцаў, што гэтая карціна знойдзе сваё месца ў Палацы Незалежнасці.