МІНСК, 29 сне — Sputnik. Расійскі мультфільм "Тры волаты і прынцэса Егіпта" ў чацвер, 28 снежня, выйшаў у шырокі пракат і ўжо паспеў атрымаць сярэднія ацэнкі гледачоў, паведамілі Sputnik кінадыстрыб'ютары.
Значная колькасць водгукаў на мультфільм носяць нейтральны характар. На папулярных сайтах з рэцэнзіямі сярэдняя адзнака новай серыі "Трох волатаў" складае толькі пяць-шэсць балаў з дзесяці. Сярод самых частых прэтэнзій да мультфільма — нецікавы сюжэт і не вельмі інтэлектуальныя жарты. Іншыя ж саркастычна ставяцца да слогана мультфільма — "Разрабуй піраміды!".
Але ёсць на новых "Трох волатаў" і станоўчыя водгукі — многія гледачы ўпэўненыя, што для лёгкага паходу ў кіно перад Новым годам анімацыйная стужка выдатна падыходзіць.
"Тры волаты і прынцэса Егіпта" — восьмы мультфільм з серыі "Тры волаты" ад студыі "Млын". Анімацыйныя стужкі студыі выходзяць ужо некалькі гадоў, аднак найвышэйшыя ацэнкі артымалі толькі першыя мультфільмы.