У кагосьці ў 2017 годзе нарадзілася дзіця, а хтосьці знайшоў працу. Sputnik спытаў у мінчан, чым запомніўся 2017 год, і толькі нешматлікія ўспомнілі сусветныя навіны. Нягледзячы на тое, што нехта і ўзгадаў прэзідэнцтва Трампа, большасць сканцэнтравалася на асабістых успамінах — мінчане распавялі аб заканчэнні ВНУ, папаўненні ў сям'і.
"Было шмат важных падзей, але не магу распавядаць на камеру", — прызнаўся адзін з сустрэтых у дзень апытання мінакоў.
А хтось распавёў, што 2016 год быў куды больш поўны падзеямі — нарадзілася дзіця, а 2017 год адзначыўся тым, што дзіця падрастала.
Старэйшае пакаленне са шкадаваннем канстатавала — асабліва яркіх падзей у жыцці не адбывалася. Адзін з апытаных выказаў пажаданне: арыентуючыся на Захад, варта было б адкрыць у горадзе ўстановы, дзе пенсіянеры маглі б збірацца і абмяркоўваць надзённыя праблемы, так як большасць з іх не могуць пацягнуць цэннік беларускіх кафэ і рэстаранаў. Можа, будзь такая магчымасць, і старэйшаму пакаленню год б запомніўся.
Некалькі чалавек пахвалілі беларускі ўрад за ўздым эканомікі, які адчулі ў гэтым годзе.
Большасць, аддаўшыся ўспамінам, перадавалі віншаванні з надыходзячым Новым годам, ад якога чакаюць добрых падзей і, традыцыйна, проста шчасця.