Да 1 верасня 2019 года Мінадукацыі абновіць амаль усе падручнікі

© Sputnik / Виктор ТолочкоНовыя падручнікі былі прадстаўлены на Рэспубліканскім педсавеце
Новыя падручнікі былі прадстаўлены на Рэспубліканскім педсавеце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У лінейцы для агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі каля 250 падручнікаў.

МІНСК, 31 сне — Sputnik. Лінейку падручнікаў для агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі абновяць да 1 верасня 2019 года, цытуе БелТА міністра адукацыі Ігара Карпенку.

"Мы ў мінулым годзе, у 2017-м актыўна працавалі — і да 1 верасня 2019 года абновім усю лінейку падручнікаў для агульнай сярэдняй адукацыі", — запэўніў Карпенка.

Ён адзначыў, што 2017 год стаў знакавым для сістэмы беларускай адукацыі. У Рэспубліканскім педагагічным савеце ўдзельнічаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падчас савета быў скарэктаваны праект новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі.

"Мы ўпершыню выставілі яго для ўсеагульнага абмеркавання. Быў створаны грамадскі савет па пытаннях адукацыі. Я думаю, што ў бліжэйшы час праект будзе прадстаўлены ўраду, а ўрадам — непасрэдна ў Палату прадстаўнікоў для яго разгляду", — адзначыў міністр.

Стужка навiн
0