Лукашэнка паставіў перад краінай задачы на 2018 год

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод задач - дасягненне росту ВУП у 3,5% і павелічэнне экспарту на 5,7%.

МІНСК, 31 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ з задачамі па развіцці краіны ў 2018 годзе, паведамілі Sputnik ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указ "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2018 год" быў падпісаны ў апошні дзень 2017 года. Таксама Лукашэнка зацвердзіў рэспубліканскі бюджэт і асноўныя палажэнні крэдытна-грашовай палітыкі.

Галоўныя цэлі ў Беларусі на 2018-ы — павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, устойлівы эканамічны рост і стварэнне ўмоў для яго паскарэння ў будучыні.

Зацвердзіў указам Лукашэнка і шэраг параметраў, якія паказваюць эфектыўнасць урада і Нацбанка ў наступным годзе.

Так, рост ВУП у 2018-ым павінен скласці 3,5%, а экспарту тавараў і паслуг — 5,7%. Цэны павінны вырасці не больш чым на 6%.

Беларускі ўрад павінен будзе і далей працаваць над эканамічна абгрунтаваным ростам заробкаў і стварэннем высокапрадукцыйных працоўных месцаў.

Міжрэгіянальную дыферэнцыяцыю ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва ў наступным годзе неабходна скараціць. Будуць закладзены і падставы для далейшага паляпшэння сітуацыі ў нацыянальнай эканоміцы, а таксама шэраг іншых мер.

Стужка навiн
0