Прагноз надвор'я на 31 снежня: мокры снег і рэкорднае цяпло

© PexelsГод сабакі
Год сабакі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску яшчэ ёсць магчымасць таго, што мокры снег, які выпадзе, затрымаецца і на навагоднюю ноч.

МІНСК, 31 сне — Sputnik. Мокры снег і да +6 градусаў чакаецца ў нядзелю 31 снежня ў Беларусі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Новы год, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Афіша: куды пайсці ў навагоднія выхадныя

У самым пачатку зімы многія рэсурсы паведамлялі, быццам бы зіма 2017/2018 будзе самай халоднай за доўгія гады. Папярэднія прагнозы абяцалі моцныя замаразкі ў навагоднюю ноч, але і яны аказаліся памылковымі.

Так, 31 снежня будзе воблачна з праясненнямі. Па большай частцы Беларусі сіноптыкі абяцаюць мокры снег, а па захадзе — і з дажджом. Месцамі магчымы туман і галалёд.

Вецер у нядзелю прагназуецца паўднёвы, умераны, па захадзе — парывісты. Тэмпература паветра днём можа падняцца да 0… + 6 — рэкорднага за некалькі дзесяцігоддзяў для гэтага дня значэння.

У Мінску, згодна з прагнозам надвор'я, у другой палове дня пройдзе невялікі мокры снег. Тэмпература паветра днём складзе 0… + 2 — пры ўмове захавання такога надвор'я, снег будзе радаваць мінчан і гасцей сталіцы ўсю навагоднюю ноч.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, у першы тыдзень 2018-га таксама захаваецца нетыповае для зімы цёплае надвор'е з плюсавымі тэмпературамі.

Стужка навiн
0