МІНСК, 1 сту — Sputnik. Тэмпература на некалькі градусаў вышэй за кліматычную норму чакаецца ў Беларусі на працягу студзеня, сведчаць дадзеныя прагнозу на месяц ад Gismeteo.
Папярэднія прагнозы надвор'я на працяглыя тэрміны не адрозніваюцца высокай дакладнасцю, аднак часам могуць паказваць на пэўныя тэндэнцыі.
Так, калі верыць сэрвісам з папярэднімі прагнозамі надвор'я, на працягу студзеня 2018-га тэмпература паветра будзе захоўвацца на ўзроўні некалькіх градусаў вышэй за кліматычную норму. Днямі магчымая плюсавая тэмпература, а начныя замаразкі — толькі да —7.
Нагадаем, што надвор'е 31 снежня пабіла тэмпературныя рэкорды некалькіх дзесяцігоддзяў. Калі апынецца дакладным і папярэдні прагноз, то ў студзені таксама варта чакаць новых рэкордаў.