https://bel.sputnik.by/20180102/ptushka-goda-kudy-isci-lyubavacca-shchyglom-1032825493.html
Птушка года: куды ісці любавацца шчыглом
Птушка года: куды ісці любавацца шчыглом
Sputnik Беларусь
Шчыглоў у Беларусі - каля 200 тысяч пар, і пагрозы знікнення гэтым птушкам прыгажунам пакуль няма. 02.01.2018, Sputnik Беларусь
2018-01-02T08:52+0300
2018-01-02T08:52+0300
2023-04-17T16:26+0300
у беларусі
галоўнае
прырода
беларусь
птушка года
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103175/53/1031755372_0:235:2500:1641_1920x0_80_0_0_ed4d169eba2ec2f8cfb197ba0cccc828.jpg
Птушкай 2018 года ў Беларусі аб'яўлены шчыгол. Па просьбе Sputnik арнітолагі распавялі пра тое, што любяць гэтыя птушкі, дзе іх можна сустрэць і як пазнаць усяго за пару нот іх спеваў."Убачыць шчыгла можна і ў вялікіх гарадах. Яны застаюцца зімаваць у краіне і зрэдку пералятаюць толькі ў пошуках пражытка. Іх можна сустрэць на пустках або ў парках — яны шукаюць насенне пустазелля, такія скрыначкі, якія да зімы засыхаюць", — распавялі арнітолагі.Там, дзе траву пастаянна скошваюць, і лапух, чартапалох або аслінік не могуць вырасці, шчыглы сяліцца не будуць. "Таму лепш шукаць іх на ўскраінах гарадоў, дзе яны яшчэ могуць знайсці сабе пражытак", — адзначылі арнітолагі.Калі хочацца парадаваць шчыгла, то менавіта насеннем такіх раслін яго прыцягваць і трэба — для птушынага прыгажуна гэта галоўны ласунак. А вось да кармушкі прывучыць шчыгла наўрад ці атрымаецца — ва ўсякім выпадку, такое здараецца досыць рэдка.Акрамя апярэння, шчыгла можна пазнаць і па спевах — яны вельмі характэрныя, яго лёгка пазнаць усяго за пару нот. Арнітолагі прапанавалі паслухаць у інтэрнэце гукі спеваў шчыглоў — яны адразу запомняцца і дазволяць знайсці і разгледзець птушку года Беларусі."Па апошняй інфармацыі, у Беларусі жывуць каля 200 тысяч пар шчыглоў. Ім, па вялікім рахунку, нішто не пагражае, хоць і месцаў для магчымага пражывання ў гарадах становіцца менш", — сказалі на заканчэнне спецыялісты.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103175/53/1031755372_0:0:2500:1875_1920x0_80_0_0_832f8b657b3a5a1bdba84ff9e4842b2d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, галоўнае, прырода, беларусь, птушка года
у беларусі, галоўнае, прырода, беларусь, птушка года
Птушка года: куды ісці любавацца шчыглом
08:52 02.01.2018 (абноўлена: 16:26 17.04.2023) Шчыглоў у Беларусі - каля 200 тысяч пар, і пагрозы знікнення гэтым птушкам прыгажунам пакуль няма.
Птушкай 2018 года ў Беларусі аб'яўлены шчыгол. Па просьбе Sputnik арнітолагі распавялі пра тое, што любяць гэтыя птушкі, дзе іх можна сустрэць і як пазнаць усяго за пару нот іх спеваў.
"Убачыць шчыгла можна і ў вялікіх гарадах. Яны застаюцца зімаваць у краіне і зрэдку пералятаюць толькі ў пошуках пражытка. Іх можна сустрэць на пустках або ў парках — яны шукаюць насенне пустазелля, такія скрыначкі, якія да зімы засыхаюць", — распавялі арнітолагі.
Там, дзе траву пастаянна скошваюць, і лапух, чартапалох або аслінік не могуць вырасці, шчыглы сяліцца не будуць. "Таму лепш шукаць іх на ўскраінах гарадоў, дзе яны яшчэ могуць знайсці сабе пражытак", — адзначылі арнітолагі.
Калі хочацца парадаваць шчыгла, то менавіта насеннем такіх раслін яго прыцягваць і трэба — для птушынага прыгажуна гэта галоўны ласунак. А вось да кармушкі прывучыць шчыгла наўрад ці атрымаецца — ва ўсякім выпадку, такое здараецца досыць рэдка.
Акрамя апярэння, шчыгла можна пазнаць і па спевах — яны вельмі характэрныя, яго лёгка пазнаць усяго за пару нот. Арнітолагі прапанавалі паслухаць у інтэрнэце гукі спеваў шчыглоў — яны адразу запомняцца і дазволяць знайсці і разгледзець птушку года Беларусі.
"Па апошняй інфармацыі, у Беларусі жывуць каля 200 тысяч пар шчыглоў. Ім, па вялікім рахунку, нішто не пагражае, хоць і месцаў для магчымага пражывання ў гарадах становіцца менш", — сказалі на заканчэнне спецыялісты.