Відэа

Гомельскія аматары мовы запісалі кавер на песню "Дэспасіта"

Падпісацца
Глядзіце на відэа, як беларускія хлопцы і дзяўчаты скакалі пад елачкай пад замежны хіт.
Моладзь з Гомеля незвычайным спосабам павіншавала беларусаў з навагоднімі святамі — запісаўшы кавер на песню пуэртарыканскага музыканта Луіса Фонсі. Гамельчане абралі замежны трэк невыпадкова — летась кліп на песню "Despacito" быў названы самым папулярным у гісторыі YouTube.
"Ты блукаў па свеце і нават не чакаў, што аднойчы лясне ў галаву, ты па-беларуску размаўляць пачаў, дарма сумняваўся "Ці змагу?", — спяваюць мовазнаўцы.
У відэароліку хлопцы і дзяўчаты зладзілі імправізаваны карагод каля навагодняй ёлкі і прарэкламавалі родную мову: "Ужыванне мовы пашыраем, новую альтэрнатыву мы ствараем".
Напрыканцы роліка гомельскія аматары мовы віншуюць усіх з Новым годам, абяцаюць дарасці да мовы Коласа з Купалам і прымусіць "горад прачнуцца".
Стужка навiн
0