МІНСК, 3 сту — Sputnik. Ападкі і да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Да канца тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі рэспублікі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы з поўдня Еўропы.
У чацвер, 4 студзеня, уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, удзень таксама дождж і мокры снег. У асобных раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень — 1-6 градусаў цяпла.
У пятніцу, 5 студзеня, уначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Удзень — ад нуля да плюс 5 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 7 градусаў цяпла.
У суботу, 6 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень — 1-7 градусаў цяпла.
У нядзелю, 7 студзеня, захаваецца цёплае надвор'е, але у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), чакаецца туман. У начныя гадзіны па поўначы краіны падмарозіць. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 4 градусаў, удзень — 2-7 градусаў цяпла.
У панядзелак, 8 студзеня тэмпературны фон пачне паніжацца. У асобных раёнах краіны магчымы кароткачасовы снег, мокры снег. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 2-7 градусаў марозу, толькі па поўдні будзе каля нуля. Удзень тэмпература складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.
У аўторак, 9 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 3-9 градусаў марозу, удзень складзе ад нуля да мінус 6 градусаў.