Карціна Восіпа Любіча папоўніць калекцыю Мастацкага музея ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоМастацкі музей Беларусі
Мастацкі музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Ураджэнец Гродна Восіп Любіч з’яўляецца адным з яскравых прадстаўнікоў Парыжскай школы жывапісу.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 5 студзеня адбудзецца прэзентацыя жывапіснага твора Восіпа Любіча "Маленькі букет кветак", паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.

Карціны Марка Шагала - Sputnik Беларусь
Шагал, Суцін і Бакст упершыню ў Мінску пад адным дахам

"Карціна пад назвай "Маленькі букет кветак" (алей на кардоне), аўтарам якой з'яўляецца мастак Парыжскай школы жывапісу, ураджэнец Гродна Восіп Любіч, была набыта ў прыватнай галерэі ў Берне дзякуючы фінансавай падтрымцы Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Цюрыху Атанасіаса Акратоса Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі ў рамках правядзення работы па вяртанні культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца за мяжой", — распавялі акалічнасці ў прэс-службе.

Такая ініцыятыва спрыяе фарміраванню цэласнага ўяўлення пра беларускую культуру, якую стваралі як майстры, што працавалі ў Беларусі, так і за межамі нашай Радзімы, і з'яўляецца адным з крокаў па аднаўленні сувязяў з культурна-гістарычнай спадчынай мінулага.

Восіп Любіч нарадзіўся ў Гродне ў 1896 годзе. У 1915 годзе пераяжджае ў сувязі з эвакуацыяй з прыфрантавой зоны. Вучыўся ў Адэсе, якая на той час была больш ліберальнай і менш акадэмічнай у галіне выкладання прыгожых мастацтваў. Там паступіў у мастацкае вучылішча, дзе на працягу 4 гадоў вывучаў класічны рускі жывапіс (Ісаак Левітан) і творчасць мастакоў перадзвіжнікаў, на якіх аказала ўплыў барбізонская школа і імпрэсіяністы. Жыў і працаваў у Берліне і Парыжы. Памёр 27 лістапада 1990 годзе ў Парыжы. Пахаваны на могілках Манпарнас. Жывапісныя творы мастака захоўваюцца ў музеях Францыі, Вялікабрытаніі (Лондан), Швейцарыі (Цюрых), ЗША (Нью-Ёрк), Ізраіля (Тэль-Авіў). Адным з найбуйнейшых збораў гравюр Любіча з'яўляецца Нацыянальная бібліятэка ў Парыжы. У Беларусі — карпаратыўная калекцыя ААТ "Белгазпрамбанк".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі