У Гродне дзіцячыя каманды з Беларусі і РФ пазмагаюцца за хакейны кубак

© PixabayДзеці гуляюць у хакей, архіўнае фота
Дзеці гуляюць у хакей, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзел у Кубку возьмуць 6 каманд з Беларусі і Расіі, складзеныя з хлопцаў 2007 года нараджэння і маладзей.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. Міжнародны турнір на прызы старшыні Гродзенскага аблвыканкама стартуе 5 студзеня, паведамілі Sputnik у прэс-службе губернатара рэгіёну.

Масавая бойка на дзіцячым хакейным матчы ў Маладзечна, відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Заўзятар зняў масавую бойку дзяцей на хакейным турніры ў Маладзечне

Удзел у ім возьмуць 6 каманд з Беларусі і Расіі, складзеныя з хлопцаў 2007 года нараджэння і маладзей. Гродна на правах гаспадара выставіць адразу дзве дружыны. Памерацца з імі сіламі прыедуць юныя хакеісты з Мінска, Маладзечна, Жлобіна і каманда "Алімп" з Волагды.

Дадасць відовішчнасці турніру і конкурсная праграма "Суперскілс". Тут вызначаць пераможцаў у намінацыях "Лепшы буліцёр", "Лепшы галкіпер", "Лепшы круг на хуткасць" і іншыя. Спаборніцтвы будуць доўжыцца тры дні. Праводзіцца яны будуць па кругавой сістэме. Пераможцы і прызёры будуць абвешчаныя 7 студзеня.

Як адзначаюць арганізатары хакейнага турніра, ён пройдзе ў Гродне ўжо ў другі раз. Для ўсіх юных удзельнікаў падрыхтаваны падарункі, лепшыя гульцы з кожнай каманды будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Стужка навiн
0