Беларусы купілі да Новага года - 2017 ёлак больш, чым у 2016 годзе

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкЕлачныя кірмашы, архіўнае фота
Елачныя кірмашы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лепш за ўсё продаж ішоў у Мінскага ДВЛГА - яно за дні перад Новым годам рэалізавала каля 40 тысяч ёлак.

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Беларусы ў мінулым годзе да навагодніх святаў набылі на 8 тысяч ёлак больш, чым у 2016 годзе, паведамілі Sputnik у Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі.

Пажар у Гомелі - гарыць навагодняя ёлка, відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: у Гомелі згарэла навагодняя ёлка

Па дадзеных Мінлясгаса, часцей за ўсё грамадзяне набывалі ёлкі — гэта дрэва куплялі дзевяць з дзесяці з тых, хто прыйшоў на ёлачныя кірмашы. Але былі і людзі, якія на Новы год дома паставілі хвоі — у 2017-ым гэтых дрэў прадалі больш за 15 тысяч штук, арганізацыі міністэрства прадалі таксама 1,5 тысячы жывых дрэў у кадках.

"Усяго ў гэтым сезоне было прададзена 151 392 навагодніх дрэва. Гэта на восем тысяч дрэў больш, чым у мінулым годзе", — сказалі ў ведамстве.

Лепш за ўсё продаж ішоў у Мінскага ДВЛГА — яно за дні перад Новым годам рэалізавала каля 40 тысяч ёлак.

Як раней паведамляў Sputnik, у 2016-ым лясгасы рэспублікі прадалі больш 143 тысяч ёлак.

Стужка навiн
0