МІНСК, 5 сту — Sputnik. Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з перамогі стартавала ў XIV Калядным міжнародным турніры аматараў хакея ў Мінску, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
У чацвер, 4 студзеня, на вялікай пляцоўцы спарткомплексу "Чыжоўка-Арэна" адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Каляднага турніру. Адразу пасля мерапрыемства на лёд выйшлі хакеісты Беларусі і ААЭ. Сустрэча групы А завяршылася з лікам 12: 7 (6:0, 1:5, 5:2) на карысць гаспадароў турніру. Перамогу Беларусі прынеслі дакладныя кідкі Паўла Белага, Аляксея Круцікава, Андрэя Асташэвіча (хет-трык), Сцяпана Панамарова, Дзяніса Курдзенкі, Аляксея Цітаўца і Генадзя Савілава. Кіраўнік дзяржавы адзначыўся трыма закінутымі шайбамі і трыма асістамі. У складзе гасцей вызначыліся Аляксей Яраш (дубль), Кірыл Пяткевіч, Арцём Каркоцкі (дубль), Артур Зайнатудзінаў і Маці Фагерстрэм.
Такім чынам, каманда Лукашэнкі ўзначаліла квартэт А, другімі ідуць швейцарцы, трэцімі арабы, замыкаюць чацвёрку кітайскія хакеісты.
У групе В Расія 4 студзеня была мацнейшай за каманду Балкан (19: 1).
Расклад матчаў Каляднага турніру:
5 студзеня
00:30 Швейцарыя — ААЭ (малая арэна)
14:00 Чэхія — зборная Балкан (вялікая арэна)
19:00 Беларусь — Кітай (вялікая арэна)
19:30 Швецыя — Расія (малая арэна)
6 студзеня
00:30 Швецыя — зборная Балкан (малая арэна)
13:00 Кітай — ААЭ (вялікая арэна)
19:00 Беларусь — Швейцарыя (вялікая арэна)
19:30 Расія — Чэхія (малая арэна)
7 студзеня
13:00 Матч за 3-е месца
18:00 Фінал.
Каманда прэзідэнта Беларусі дзесяць разоў станавілася пераможцам Каляднага турніру (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017), тройчы трафей даставаўся расіянам (2007, 2011, 2015).