Радыё

Лівянт пра пастанову Мінадукацыі: а што гэта за карткі навучэнцаў?

© Sputnik / Виктор ТолочкоПедагог-рэпетытар Яўген Лівянт
Педагог-рэпетытар Яўген Лівянт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Педагог-рэпетытар Яўген Лівянт каментуе пастанову Міністэрства адукацыі па значным скарачэнні "папяровай" працы, ад якой зараз павінны вызваліць настаўнікаў у школах.
Ливянт о постановлении Минобразования: а что это за карточки учащихся?

Міністэрства адукацыі Беларусі напярэдадні Новага года зрабіла сапраўдны падарунак настаўнікам краіны, вызваліўшы іх ад "папяровай" працы, якая стала сапраўдным бічом навучальнага працэсу.

Пастановай №164 ад 27 снежня 2017 года вызначаны спіс дакументаў, якія абавязаны весці настаўнікі, іх усяго 4: класны журнал, дзённікі школьнікаў, каляндарна-тэматычнае і паўрочнае планаванне. Вядомы педагог-рэпетытар, аўтар розных адукацыйных ініцыятыў Яўген Лівянт пракаментаваў на радыё Sputnik Беларусь пастанову Мінадукацыі.

"Я вельмі спадзяюся, што зроблены крок у правільным накірунку разгрузкі настаўнікаў ад неўласцівых ім функцый. Але ёсць некалькі пытанняў: у пастанове гаворыцца пра нейкія асабістыя карткі навучэнцаў. Што гэта за карткі? Як яны стасуюцца з законам аб абароне асабістай інфармацыі?" — пацікавіўся суразмоўца Sputnik.

Поўную версію каментара педагога-рэпетытара Яўгена Ливянта слухайце ў аўдыёзапісу на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0