Відэа

Відэафакт: карціну Восіпа Любіча падарылі Мастацкаму музею

Падпісацца
Глядзіце на відэа Sputnik, як сустракалі ў беларускай сталіцы твор сусветна вядомага земляка.
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі прайшла цырымонія перадачы ў калекцыю карціны мастака Парыжскай школы, ураджэнца Гродна Восіпа Любіча "Маленькі букет кветак".
Прадстаўлены эцюд — не першы ў зборы музея твор Любіча, тут ужо ёсць адна арыгінальная графічная праца мастака. Спецыялісты мяркуюць, што карціна з'яўляецца невялікім эскізам да нацюрморту, які знаходзіцца ў іншых калекцыях.
Амбасада Беларусі ў Швейцарыі набыла карціну ў прыватнай галерэі ў Бёрне дзякуючы фінансавай падтрымцы Ганаровага консула Беларусі ў Цюрыху Атанасіаса Акратаса.
Па словах Часовага паверанага Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Паўла Мацукевіча, Восіп Любіч не жыў у Швейцарыі, таму мэтанакіравана гэты твор мастацтва там ніхто не шукаў, усё адбылося выпадкова.
Цэнтральны роспіс у касцёле Антонія Падуанскага - Sputnik Беларусь
У Віцебску ў касцёле на фрэсках намаляваны Пуцін, Абама і Далай-Лама
"Нам невядома, як карціна апынулася ў Швейцарыі. Зыходзячы з надпісу на абароце, можна меркаваць, што яна была напісаная як падарунак нейкай Грэце на дзень нараджэння ў 1932 годзе. Пры якіх абставінах гэта адбывалася, таксама невядома", — дадаў ён.
Спецыялісты ўпэўненыя, што падарунак стане адпраўной кропкай у больш паглыбленым вывучэнні творчасці мастака Парыжскай школы.
"Нягледзячы на сціплы фармат гэтага твора, сам факт падарунку вельмі важны як для грамадскай свядомасці, так і для навуковых колаў", — адзначыў намеснік гендырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі па навуковай і асветніцкай працы Аляксей Харак.
Восіп Любіч — французскі мастак, які нарадзіўся ў Гродне ў 1896 годзе і пераехаў у сувязі з эвакуацыяй з прыфрантавой зоны. Вучыўся ў Адэсе, жыў і працаваў у Парыжы і Берліне. Творы вядомага мастака захоўваюцца ў музеях Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША і Ізраіля. Самая вялікая калекцыя гравюр захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Парыжа.
Стужка навiн
0