МІНСК, 6 сту — Sputnik. Мінск у бягучым годзе ўпершыню можа прыняць пасяджэнне Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы, паведаміў у пятніцу ў эфіры тэлеканала АНТ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел.
На дадзены момант пасяджэнні, падчас якіх падводзяцца вынікі і прымаюцца важныя царкоўныя рашэнні, праходзяць у чатырох гарадах — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве і Геленджыку. Сінод — адзін з вышэйшых органаў кіравання царквы.
Паводле слоў мітрапаліта Паўла, такое рашэнне ў царкоўным жыцці можа павысіць статус Мінска.
"Такога яшчэ не было. Будзем спадзявацца, абвесцяць і горад Мінск сінадальным горадам. У царкоўным жыцці гэта павышае статус горада Мінска. Для нас гэта і радасць, і гонар", — сказаў ён.
Пасяджэнне Святога Сінода РПЦ можа прайсці ў кастрычніку, прагучала ў эфіры.
Апошняе пасяджэнне праводзілася ў снежні мінулага года ў расійскай сталіцы Маскве. У выпадку, калі будзе прынятае станоўчае рашэнне, ў беларускую сталіцу прыбудзе, у прыватнасці, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.