МІНСК, 6 сту — Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей даў вялікае інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", падчас якога распавёў аб планах па бязвізавым рэжыме.
Пяцідзённы бязвізавы рэжым, уведзены ў Беларусі ў лютым 2017 года, можа быць павялічаны. Чыноўнік падкрэсліў, што на афармленне гэтага рашэння не спатрэбіцца шмат часу. Аднак, на яго думку, Беларусі ў гэтым пытанні неабходна ацаніць усе "за" і "супраць" з улікам тэрарыстычных пагроз.
Чыноўнік адзначыў, што карысць ад бязвіза ўжо адчуваецца. Толькі ў Мінску на 35% выраслі паступленні ў бюджэт ад турыстычных паслуг і паслуг сферы аховы здароўя. Аднак былі зафіксаваныя парушэнні бязвізавага рэжыму, хай і ў нязначнай колькасці, дадаў ён.
У бліжэйшы час планы па бязвізу абмяркуюць на сустрэчы ў прэзідэнта.
"Мы будзем рухацца і далей у гэтым кірунку, натуральна ўлічваючы ўсе фактары і нашы абавязкі ў рамках Саюзнай дзяржавы і адкрытую мяжу з Расіяй. У студзені адбудзецца нарада ў кіраўніка дзяржавы па гэтым пытанні. Я думаю, што па яе выніках будуць прынятыя канкрэтныя рашэнні", — заўважыў госць эфіру.