"Усім жадаю шчасця, дабрабыту, міру ў душы і мірнага неба. Каб Гасподзь бласлаўляў наш народ, нашу зямлю і ўсіх, хто будзе да яго звяртацца", — з такімі словамі звярнуўся мітрапаліт Павел да вернікаў.
Тым жа, хто яшчэ не звярнуўся да Бога, прадстаяцель параіў задумацца і ў канчатковым выніку зрабіць крок насустрач Богу.
Праваслаўны свет святкуе Каляды 7 студзеня. Перад гэтым святам вернікі выконваюць пост, які пачынаецца з 28 лістапада. Падчас посту не ўжываюцца ў ежу ўсе мясныя і малочныя прадукты.
Некаторыя вернікі 6 студзеня наогул не ўжываюць ежу, а вечарам ідуць у храмы, каб адстаяць начное чуванне і сустрэць свята Божага нараджэння.
Святочныя літургіі пачнуцца ў беларускіх храмах увечары 6 студзеня і працягнуцца ў дзень Раства.