https://bel.sputnik.by/20180108/maks-korzh-sustrehu-svyaty-u-lunincy-1032930203.html
Макс Корж сустрэў святы ў Лунінцы
Макс Корж сустрэў святы ў Лунінцы
Sputnik Беларусь
У сетцы з'явілася відэа, дзе музыка грае на гітары падчас святочнага застолля, а таксама паказвае родны горад, у якім вырас. 08.01.2018, Sputnik Беларусь
2018-01-08T16:23+0300
2018-01-08T16:23+0300
2023-04-18T19:54+0300
у беларусі
стыль жыцця
галоўнае
беларусь
лунінец
макс корж
жыццё знакамітых людзей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103102/35/1031023564_0:63:1200:738_1920x0_80_0_0_581393352ab50fcbaf033572722a3d0c.jpg
МІНСК, 8 сту — Sputnik. Навагоднія святы музыкант правёў у Лунінцы, дзе жывуць яго бацькі, сваякі і сябры, піша рэгіянальны СМІ."Пьём за Новы год, за наш Лунінецкі Новы год. Лунінецкі — заўсёды асаблівы, чаму — зразумеем з раніцы", — кажа Макс Корж.Макс ходзіць па вуліцы, здымае кадры паблізу завода "Палессеэлектрамаш".Макс заўсёды паважліва ставіцца да роднага горада, кажа пра Лунінец з самых вялікіх сцэн. Падчас апошняга выступу на "Мінск-Арэне" ён заўважыў: "Я прыязджаю дадому і разумею, колькі я не бачыў зорак. У Мінску іх не відаць, а ў Лунінцы куча…"Не так даўно выйшаў кліп "Аптыміст", дзе ў кадрах мільгаюць бацька музыканта Анатоль Корж, а таксама жонка — Таццяна, якая таксама нарадзілася і вырасла ў Лунінцы.Што тычыцца жонкі, у эксклюзіўным інтэрв'ю для "Медыя-Палесся" 4 гады таму Макс Корж адзначыў: "Мая жонка падтрымлівае мяне кожную хвіліну, перажывае больш, чым я, за творчасць".У інтэрв'ю мама Макса — Валянціна Корж — падкрэсліла: "Тое, што любяць і цэняць творчасць сына, гэта прыемна. Але, прызнацца, мы вельмі спакойна ставімся да славы Макса, як і ён сам".
беларусь
лунінец
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103102/35/1031023564_67:0:1134:800_1920x0_80_0_0_f4e06c73e76fab936f3db77b56c93f7f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, стыль жыцця, галоўнае, беларусь, лунінец, макс корж, жыццё знакамітых людзей
у беларусі, стыль жыцця, галоўнае, беларусь, лунінец, макс корж, жыццё знакамітых людзей
Макс Корж сустрэў святы ў Лунінцы
16:23 08.01.2018 (абноўлена: 19:54 18.04.2023) У сетцы з'явілася відэа, дзе музыка грае на гітары падчас святочнага застолля, а таксама паказвае родны горад, у якім вырас.
МІНСК, 8 сту — Sputnik. Навагоднія святы музыкант правёў у Лунінцы, дзе жывуць яго бацькі, сваякі і сябры, піша рэгіянальны СМІ.
"Пьём за Новы год, за наш Лунінецкі Новы год. Лунінецкі — заўсёды асаблівы, чаму — зразумеем з раніцы", — кажа Макс Корж.
Макс ходзіць па вуліцы, здымае кадры паблізу завода "Палессеэлектрамаш".
Макс заўсёды паважліва ставіцца да роднага горада, кажа пра Лунінец з самых вялікіх сцэн. Падчас апошняга выступу на "Мінск-Арэне" ён заўважыў: "Я прыязджаю дадому і разумею, колькі я не бачыў зорак. У Мінску іх не відаць, а ў Лунінцы куча…"
Не так даўно выйшаў кліп "Аптыміст", дзе ў кадрах мільгаюць бацька музыканта Анатоль Корж, а таксама жонка — Таццяна, якая таксама нарадзілася і вырасла ў Лунінцы.
Што тычыцца жонкі, у эксклюзіўным інтэрв'ю для "Медыя-Палесся" 4 гады таму Макс Корж адзначыў: "Мая жонка падтрымлівае мяне кожную хвіліну, перажывае больш, чым я, за творчасць".
У інтэрв'ю мама Макса — Валянціна Корж — падкрэсліла: "Тое, што любяць і цэняць творчасць сына, гэта прыемна. Але, прызнацца, мы вельмі спакойна ставімся да славы Макса, як і ён сам".