МІНСК, 9 сту — Sputnik. Паніжэнне тэмпературы паветра, асабліва ў начны час, прагназуюць сіноптыкі ў бліжэйшыя дні на тэрыторыі Беларусі, паведамілі ў Гідрамеце.
11-12 студзеня Беларусь апынецца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону, які перамяшчаецца з Фінляндыі на Ленінградскую вобласць.
"У аўторак, 9 студзеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. А ўначы і раніцай месцамі чакаюцца слабы туман і галалёд", — паведамілі Sputnik у аўторак у Гідрамеце.
Тэмпература паветра ўначы будзе 0..- 6°С, удзень павысіцца да —2..+3°С, сіноптыкі папярэдзілі метэазалежных грамадзян, што атмасферны ціск будзе падаць.
Па словах сіноптыкаў, 11 студзеня ў Беларусі таксама будзе пераважна без ападкаў, тэмпература паветра ўначы складзе —2..-7°С, у асобных раёнах паветра астудзіцца да —9°С, максімальная ўдзень —3..+2°С.
12 студзеня таксама практычна не будуць ападкаў. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад —3°С па паўднёвым захадзе да —10°С па паўночным усходзе краіны, дзённыя максімумы складуць —5..+1°С, сказалі сіноптыкі.