https://bel.sputnik.by/20180109/selskiya-naviny-svinki-hodzyac-na-spatkanne-gusi-shpacyruyuc-pa-pershym-ledze-1032945082.html
Сельскія навіны: свінкі ходзяць на спатканне, гусі шпацыруюць па лёдзе
Сельскія навіны: свінкі ходзяць на спатканне, гусі шпацыруюць па лёдзе
Sputnik Беларусь
У вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна пабываў фотакарэспандэнт Sputnik Сяргей Лескець і прывёз некалькі вясковых навін з Палесся. 09.01.2018, Sputnik Беларусь
2018-01-09T14:31+0300
2018-01-09T14:31+0300
2018-01-09T15:34+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103294/29/1032942915_0:0:2047:1157_1920x0_80_0_0_f422a72d6f40ec7b0a9dcf50d41aa009.jpg
беларусь
лельчыцкі раён
вёска тонеж
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103294/29/1032942915_0:0:2047:1287_1920x0_80_0_0_9105213b5461081b7ecb1b914ac193fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, спадарожнiк, у беларусі, галоўнае, беларусь, лельчыцкі раён, вёска тонеж
турызм, спадарожнiк, у беларусі, галоўнае, беларусь, лельчыцкі раён, вёска тонеж
Сельскія навіны: свінкі ходзяць на спатканне, гусі шпацыруюць па лёдзе
14:31 09.01.2018 (абноўлена: 15:34 09.01.2018) У вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна пабываў фотакарэспандэнт Sputnik Сяргей Лескець і прывёз некалькі вясковых навін з Палесся.
Упершыню гэтай зімой ударыў марозік, і сажалку зацягнула лёдам. Чатыры мясцовыя жыхаркі вадзілі сваіх свінак на спатканне праз усю вёску.
Справа здаецца гаспадарская і неабходная, калі жывеш са свайго падворка. Але бяда ў тым, што ўжо і "кавалераў" мала на вёсцы засталося.
Ды што там казаць, у Тонежы засталася толькі адна карова. Таму і даводзіцца ладзіць парасячыя шпацыры праз усю вёску.
Свінкі апынуліся вельмі цікаўнымі, кожны куток вёскі хацелася абнюхаць і паглядзець.
Фатаграфаваць кабанчыка мясцовыя жыхары не дазволілі — баяцца сурокаў. Ды яго нікому і не паказваюць, бо будучыя парасяты — залог дабрабыта.