Belaroots і рэпер Вожык зачытаюць рэп на Каляды

© PixabayМікрафон на сцэне, архіўнае фота
Мікрафон на сцэне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары канцэрта абяцаюць гасцям многа качовай музыкі.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. 11 студзеня ў клубе ILI адбудуцца Рэп-Каляды з удзелам гурта Belaroots і беларускамоўнага рэпера Вожыка, паведамілі Sputnik арганізатары.

Вучэнне – рэп: як выкладаць гісторыю з дапамогай рэчытаціву - Sputnik Беларусь
Відэа
Вучэнне – рэп: як выкладаць гісторыю з дапамогай рэчытаціву

Гурт Belaroots — гэта спалучэнне трох творчых асоб: Kontra, Zeman, Angst, якія прадстаўляюць пэўную, родную для сябе частку Беларусі, — захад, цэнтр і ўсход, — а таксама пэўны прыродны элемент — агонь паветра і ваду.

Вожык мае трэкі з ЛСП, Znarock і падаў заяўку на адбор на Еўрабачанне-2018, які таксама адбудзецца 11 студзеня.

Арганізатары абацаюць гасцям многа добрай качовай музыкі.

Дзе: клуб ILI (пр. Незалежнасці, 131/1).

Калі: 19:00.

Уваход вольны, але трэба запісацца "УКантакце" ці па тэлефоне: +375 44 799-40-47.

Стужка навiн
0