https://bel.sputnik.by/20180110/slyady-maci-rysi-z-tryma-kacyanyatami-znojdzeny-u-belavezhskaj-pushchy-1032956254.html
Сляды маці-рысі з трыма кацянятамі знойдзены ў Белавежскай пушчы
Сляды маці-рысі з трыма кацянятамі знойдзены ў Белавежскай пушчы
Sputnik Беларусь
Нечаканая знаходка была зроблена ў Навасёлкаўскім лясніцтве, што знаходзіцца на поўначы пушчы. 10.01.2018, Sputnik Беларусь
2018-01-10T10:26+0300
2018-01-10T10:26+0300
2023-04-17T16:21+0300
у беларусі
навіны
галоўнае
прырода
беларусь
белавежская пушча
рысь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103295/32/1032953278_0:99:1998:1223_1920x0_80_0_0_a056b5abd675fa8621ecee07a2db8e8d.jpg
МІНСК, 10 сту — Sputnik. Сляды дарослай рысі і трох кацянят былі выяўленыя на тэрыторыі Нацыянальнага парка "Белавежская пушча", паведамілі прыродаахоўнікі.Нечаканая знаходка была зроблена ў Навасёлкаўскім лясніцтве, што знаходзіцца на поўначы пушчы.Паводле інфармацыі прыродаахоўнікаў, убачыць сляды адразу чатырох рысяў — вялікая рэдкасць для галоўнага нацыянальнага парка краіны.Прыродаахоўнікі выказалі надзею, што ўсе кацяняты рысі перажывуць цяперашнюю зіму, і ў 2018 годзе папуляцыя гэтай чырванакніжнай жывёлы ў Белавежскай пушчы павялічыцца.Па даных прыродаахоўнікаў, з 2013 года, калі ў пушчы былі ўсталяваныя фотапасткі, атрымалася толькі двойчы зафіксаваць рысь з кацянятамі — на фота траплялі адна самка з адным кацянём. Пры гэтым у апошні час і беларускія, і польскія даследчыкі канстатавалі, што колькасць папуляцыі рысі ў пушчы за некалькі гадоў істотна знізілася, прычыны гэтага пакуль не вядомыя.
беларусь
белавежская пушча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103295/32/1032953278_120:0:1880:1320_1920x0_80_0_0_b532545148e4567964edf645638bd405.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, прырода, беларусь, белавежская пушча, рысь
у беларусі, навіны , галоўнае, прырода, беларусь, белавежская пушча, рысь
Сляды маці-рысі з трыма кацянятамі знойдзены ў Белавежскай пушчы
10:26 10.01.2018 (абноўлена: 16:21 17.04.2023) Нечаканая знаходка была зроблена ў Навасёлкаўскім лясніцтве, што знаходзіцца на поўначы пушчы.
МІНСК, 10 сту — Sputnik. Сляды дарослай рысі і трох кацянят былі выяўленыя на тэрыторыі Нацыянальнага парка "Белавежская пушча", паведамілі прыродаахоўнікі.
Нечаканая знаходка была зроблена ў Навасёлкаўскім лясніцтве, што знаходзіцца на поўначы пушчы.
Паводле інфармацыі прыродаахоўнікаў, убачыць сляды адразу чатырох рысяў — вялікая рэдкасць для галоўнага нацыянальнага парка краіны.
Прыродаахоўнікі выказалі надзею, што ўсе кацяняты рысі перажывуць цяперашнюю зіму, і ў 2018 годзе папуляцыя гэтай чырванакніжнай жывёлы ў Белавежскай пушчы павялічыцца.
Па даных прыродаахоўнікаў, з 2013 года, калі ў пушчы былі ўсталяваныя фотапасткі, атрымалася толькі двойчы зафіксаваць рысь з кацянятамі — на фота траплялі адна самка з адным кацянём. Пры гэтым у апошні час і беларускія, і польскія даследчыкі канстатавалі, што колькасць папуляцыі рысі ў пушчы за некалькі гадоў істотна знізілася, прычыны гэтага пакуль не вядомыя.