Паняцце "добрага густу" абсалютна адрозніваецца ў кожным стагоддзі, і з цягам часу такія кантрасты становяцца ўсё больш відавочнымі, адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik рускі і французскі гісторык моды, калекцыянер і мастацтвазнаўца Аляксандр Васільеў.
"Калі мы з вамі гаворым пра "добры густ", мы часцей за ўсё абапіраемся на рэаліі ХХ стагоддзя. А зараз ХХІ-ае. І ў ХХІ стагоддзі наш добры густ або ўяўленне пра яго здаецца абсалютна архаічным", — адзначае Васільеў.
За прыкладамі "добрага густу" далёка хадзіць не трэба — многія з нас былі выхаваныя на тым, што рэчы трэба спалучаць у адзіным строі, а колер абутку, пальчатак і сумачкі павінны быць падобным.
"Нам казалі — не трэба блытаць адразу тры прынты розных кветак, клетак і гарох у адным строі. Не трэба блытаць жаноцкасць і мілітары або раскошу і беднасць. Дык вось, сёння ўсё перайшло ў зусім іншыя рамкі, эклектыка руліць, і андрагінная стылістыка прысутнічае ў модзе", — распавядае Васільеў.
На думку суразмоўцы Sputnik, сёння элегантны той, хто добра падабраў вопратку. І элегантнасць у дадзеным выпадку — гэта правільнае стаўленне да сваіх прыродных колераў і форм, а таксама тых ліній адзення, якія падыходзяць вам больш за ўсё.
Фрагмент гутаркі з гісторыкам моды, мастацтвазнаўцам, калекцыянерам і тэлевядучым Аляксандрам Васільевым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.