МІНСК, 12 сту — Sputnik. 25 студзеня ў шырокі пракат выходзіць мастацкі фільм "Тум-Пабі-Дум" вытворчасці кінастудыі "Беларусьфільм" рыжысёра Вячаслава Нікіфарава, паведамілі Sputnik у прэс-службе кінастудыі.
У фільме зняліся Арцём Венгеровіч, Павел Харланчук, Валерыя Арланава, Вольга Клебановіч і Аляксей Шедзько.
"Гэта добрае і светлае кіно для сямейнага прагляду пра выхаванца дзіцячага дома. Дзесяцігадовы Сан Саныч вырашыў знайсці бацькоў для сябе і сваёй падапечнай Алесі і размяшчае ў інтэрнэце аб'яву аб тым, што шукае сям'ю. У выніку хлопчык павінін іграць па законам дарослых. Стужка дазваляе дарослым паглядзець на сябе і сваіх дзяцей другімі вачамі", — расказалі стваральнікі.
Стужку абяцаюць паказаць у сталіцы і ва ўсіх рэгіёнах.