"Белавія" пачне выконваць рэйсы ў Казань 26 красавіка

© Sputnik / Сергей ПушкинBoeing авіякампаніі "Белавія", архіўнае фота
Boeing авіякампаніі Белавія, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэйсы будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Авіякампанія "Белавія" 26 красавіка 2018 года пачне выконваць рэйсы па маршруце Мінск-Казань-Мінск. Такая інфармацыя змяшчаецца на старонцы авіякампаніі ў "Фэйсбуку".

Ляцім разам: Brutto і Belavia выпусцілі іміджавае відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
"Ляцім разам": Brutto і Belavia выпусцілі іміджавае відэа

Рэйсы будуць выконвацца 4 разы на тыдзень: вылеты з Мінска ў 23:50 запланаваны на аўторкі, чацвяргі, пятніцы і нядзелі. Прыбываць ў міжнародны аэрапорт Казань пасажыры будуць ў 02:10.

Рэйс з сталіцы Татарстана будзе адпраўляцца па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах у 04:30 і прыбываць у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 06:50.

Кошт пералёту ў накірунку з Мінска ў Казань складзе ад 106 еўра, кошт пералёлу туды-назад — ад 199 еўра. Усё гэта з улікам збораў і такс.

Квіткі ўжо ёсць у продажы.

Стужка навiн
0