https://bel.sputnik.by/20180112/karony-skura-travesci-samyya-yarkiya-vobrazy-adboru-na-eurabachanne-1033008907.html
Кароны, скура, травесці - самыя яркія вобразы адбору на "Еўрабачанне"
Кароны, скура, травесці - самыя яркія вобразы адбору на "Еўрабачанне"
Sputnik Беларусь
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik самыя дзіўныя, самыя запамінальныя і самыя яркія вобразы выканаўцаў, якія ўдзельнічалі ў праслухоўванні на конкурс "Еўрабачанне". 12.01.2018, Sputnik Беларусь
2018-01-12T15:32+0300
2018-01-12T15:32+0300
2023-07-26T18:03+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103300/53/1033005372_0:0:3499:1978_1920x0_80_0_0_7cf612375268f7e57bcaaad845ded5aa.jpg
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103300/53/1033005372_0:0:3499:2199_1920x0_80_0_0_c280ef72bc456201f3e1d54a189de2f1.jpg Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , галоўнае, культура, беларусь, мінск, еўрабачанне
навіны , галоўнае, культура, беларусь, мінск, еўрабачанне
Кароны, скура, травесці - самыя яркія вобразы адбору на "Еўрабачанне" 15:32 12.01.2018 (абноўлена: 18:03 26.07.2023 )
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik самыя дзіўныя, самыя запамінальныя і самыя яркія вобразы выканаўцаў, якія ўдзельнічалі ў праслухоўванні на конкурс "Еўрабачанне".
Традыцыйна праслухоўванне на конкурс "Еўрабачанне" ў Беларусі становіцца яркім і смешным шоў. У гэтым годзе на сцэну адбору выйшлі выканаўцы ў самых розных вобразах: ад раставых лялек да дыснэеўскіх прынцэс у каронах, ад рок-спявачак у чорнай скуры да бліскучых камбінезонаў эпохі дыска, ад гатычных дзіў да эстраднага фальклёру.
© Sputnik / Виктор Толочко Новае эстраднае "прачытанне" беларускай нацыянальнай кашулі. Міхаіл Копач выступіў з песняй "Каляды".
Новае эстраднае "прачытанне" беларускай нацыянальнай кашулі. Міхаіл Копач выступіў з песняй "Каляды".
© Sputnik / Виктор Толочко Расіянка Ганна Якубенка падбірала вобраз да рок-балады.
Расіянка Ганна Якубенка падбірала вобраз да рок-балады.
© Sputnik / Виктор Толочко Міхаіл Халяўскі і вакалісткі ў чорнай скуры гарманавалі з нумарам 13.
Міхаіл Халяўскі і вакалісткі ў чорнай скуры гарманавалі з нумарам 13.
© Sputnik / Виктор Толочко Тамара Савенка і яшчэ адзін вобраз рок-спявачкі.
Тамара Савенка і яшчэ адзін вобраз рок-спявачкі.
© Sputnik / Виктор Толочко Гурт AirBY - трое ў сукенках, дзве дзяўчыны і хлопец, спявалі пра сваю сэксуальнасць, але журы аказалася не гатовым да такіх гендэрных эксперыментаў.
Гурт AirBY - трое ў сукенках, дзве дзяўчыны і хлопец, спявалі пра сваю сэксуальнасць, але журы аказалася не гатовым да такіх гендэрных эксперыментаў.
© Sputnik / Виктор Толочко Гурт "PROвокация" "правакаваў" журы аднолькавымі касцюмамі колеру ці то крэветкі, ці то каралавага воблака, ці то трапічнага персіка. Цікава, што сімвалізуюць нашыўкі-стракозы на лацканах?
Гурт "PROвокация" "правакаваў" журы аднолькавымі касцюмамі колеру ці то крэветкі, ці то каралавага воблака, ці то трапічнага персіка. Цікава, што сімвалізуюць нашыўкі-стракозы на лацканах?
© Sputnik / Виктор Толочко Гатычна вобраз Вілены Давінай і сукенка незвычайнага дызайну, якой "кіравалі" дзяўчыны з падтанцоўкі, запомняцца ўсім, хто бачыў гэты выступ.
Гатычна вобраз Вілены Давінай і сукенка незвычайнага дызайну, якой "кіравалі" дзяўчыны з падтанцоўкі, запомняцца ўсім, хто бачыў гэты выступ.
© Sputnik / Виктор Толочко Сафія Астапюк паўстала ў яркім аранжавым вобразе, які не вельмі гарманаваў з яе спакойнай рамантычнай песняй. Ды і пінжакі з адным рукавом - модны трэнд трохгадовай даўнасці.
Сафія Астапюк паўстала ў яркім аранжавым вобразе, які не вельмі гарманаваў з яе спакойнай рамантычнай песняй. Ды і пінжакі з адным рукавом - модны трэнд трохгадовай даўнасці.
© Sputnik / Виктор Толочко Ці хацела выканаўца ONINO быць падобнай на Эмі Уайнхаўс? Хутчэй за ўсё, так.
Ці хацела выканаўца ONINO быць падобнай на Эмі Уайнхаўс? Хутчэй за ўсё, так.
© Sputnik / Виктор Толочко Віктар Лупасін уваскрашае вобразы савецкай эстрады 80-х ці 90-х.
Віктар Лупасін уваскрашае вобразы савецкай эстрады 80-х ці 90-х.
© Sputnik / Виктор Толочко Валерыю Палішчук за стылістыку песні параўналі з "маладой Наргіз". Смелы нарад з шыфонам, скурай і калготкамі-сетачкай выклікаў мноства эмоцый.
Валерыю Палішчук за стылістыку песні параўналі з "маладой Наргіз". Смелы нарад з шыфонам, скурай і калготкамі-сетачкай выклікаў мноства эмоцый.
© Sputnik / Виктор Толочко "Дыснэеўская" прынцэса Алена Гарбачова выйшла на сцэну праслухоўвання ў эльфійскай кароне.
"Дыснэеўская" прынцэса Алена Гарбачова выйшла на сцэну праслухоўвання ў эльфійскай кароне.
© Sputnik / Виктор Толочко Дуэт Аляксандры Ткач і Валерыя Скірдонава. Сукенка з шырокімі рукавамі, маска і дзіўныя танцы.
Дуэт Аляксандры Ткач і Валерыя Скірдонава. Сукенка з шырокімі рукавамі, маска і дзіўныя танцы.
© Sputnik / Виктор Толочко Юлія Кравіц здзівіла ўсіх казачным какошнікам з пікамі.
Юлія Кравіц здзівіла ўсіх казачным какошнікам з пікамі.
© Sputnik / Виктор Толочко Раставыя лялькі, здаецца, становяцца заўсёднікамі праслухоўванняў. Гітарыст у касцюме мядзведзя з рэп-гурта "Руна" мілы, але не арыгінальны.
Раставыя лялькі, здаецца, становяцца заўсёднікамі праслухоўванняў. Гітарыст у касцюме мядзведзя з рэп-гурта "Руна" мілы, але не арыгінальны.
© Sputnik / Виктор Толочко Празрыстую сукенку з яркім кветкавым прынтам абрала оперная спявачка Анастасія Малашкевіч.
Празрыстую сукенку з яркім кветкавым прынтам абрала оперная спявачка Анастасія Малашкевіч.
© Sputnik / Виктор Толочко Дар'я Валадзька ўся блішчыць - вобраз у духу модных цяпер 80-х.
Дар'я Валадзька ўся блішчыць - вобраз у духу модных цяпер 80-х.
© Sputnik / Виктор Толочко Выканаўца Барбар з вогненна-рудай барадой дапоўніў свой яркі вобраз шапачкай і гітарай, якая была хутчэй аксэсуарам, аднак танцаваць не замінала.
Выканаўца Барбар з вогненна-рудай барадой дапоўніў свой яркі вобраз шапачкай і гітарай, якая была хутчэй аксэсуарам, аднак танцаваць не замінала.
© Sputnik / Виктор Толочко Дамініка ў сукенцы з ананасамі і банджа - атрымаўся яркі сонечны вобраз.
Дамініка ў сукенцы з ананасамі і банджа - атрымаўся яркі сонечны вобраз.
© Sputnik / Виктор Толочко Малдаванка Пелагея Стафагло прыехала ўся ў залатым і ў разрэзах.
Малдаванка Пелагея Стафагло прыехала ўся ў залатым і ў разрэзах.
© Sputnik / Виктор Толочко Аляксей Грос у туніцы з арнаментам і парваных джынсах.
Аляксей Грос у туніцы з арнаментам і парваных джынсах.
© Sputnik / Виктор Толочко Беларуска-шведскі дуэт Kattie і Lovisa, мабыць, планавалі выступіць у вобразах анімэ-дзяўчат.
Беларуска-шведскі дуэт Kattie і Lovisa, мабыць, планавалі выступіць у вобразах анімэ-дзяўчат.
© Sputnik / Виктор Толочко Alekseev апрануў на выступ кашулю ў піжамным стылі, у якой у апошнія гады выходзяць у свет толькі самыя смелыя моднікі.
Alekseev апрануў на выступ кашулю ў піжамным стылі, у якой у апошнія гады выходзяць у свет толькі самыя смелыя моднікі.