"Спявачка свету" Кучар стала запрошанай салісткай Вялікага тэатра РБ

© Photo : Большой театр оперы и балета Беларуси"Спявачка свету" Надзея Кучар стала запрошанай салісткай Вялікага тэатра Беларусі
Спявачка свету Надзея Кучар стала запрошанай салісткай Вялікага тэатра Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выканаўца Надзея Кучар не раз станавілася ўладальніцай шматлікіх прэстыжных прэмій.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. "Спявачка свету" Надзея Кучар у 2018 годзе будзе выступаць у Вялікім тэатры оперы і балета ў новым статусе — яна стала запрошанай салісткай, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

Вялікі тэатр Беларусі - Sputnik Беларусь
Тэатр оперы і балета запрашае на Вялікі навагодні баль

У канцы мінулага года Надзея Кучар выступала на галоўных музычных пляцоўках беларускай сталіцы: у лістападзе яна дала свой сольны канцэрт у Белдзяржфілармоніі, а ў снежні адбыўся яе дэбют у партыі Царыцы ночы з "Чароўнай флейты".

"Безумоўна, арыі з моцартаўскай оперы я вывучыла вельмі даўно і спявала іх на самых розных пляцоўках. Але гэта былі выключна канцэртныя выступленні. У спектаклі я не спявала ніколі. Тым больш я была на прэм'еры гэтай оперы ў Мінску — мне вельмі спадабалася пастаноўка Ханса-Ёахіма Фрая", — распавяла Надзея.

Яна не раз станавілася ўладальніцай шматлікіх прэстыжных прэмій, у тым ліку, перамагла на конкурсе оперных спевакоў BBC у Кардыфе (Вялікабрытанія-2015), пасля якога і атрымала ганаровае званне "Спявачка свету".

Стужка навiн
0