Саргсян ўсяго 16 гадоў, аднак у гэтым узросце яна змагла зрушыць з месца легкавую машыну сваімі валасамі, прычым стоячы тварам да машыны. Раней гэтага не рабіў ніхто.
Дзяўчына распавяла, што яна займаецца боксам, прычым сваю далейшую будучыню яна збіраецца звязаць з гэтым відам спорту.
"Я хачу, каб свет ведаў пра мяне, і хачу стаць чэмпіёнкай свету", — кажа спартсменка.
Сваякі дзяўчыны лічаць, што дзяўчына атрымала ў спадчыну сілу ад бацькі, які мог буксіраваць самалёт ці кацер.