МІНСК, 14 сту — Sputnik. Маразы да мінус 14 градусаў прагназуюцца ў Беларусі ў панядзелак, 15 студзеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У панядзелак чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, без істотных ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што на асобных участках дарог можа ўзнікнуць галалёдзіца. Вецер прагназуецца слабы.
У начныя і ранішнія гадзіны тэмпература паветра панізіцца да мінус 8-14 градусаў. Пасля абеду маразы аслабеюць да 4-9 градусаў.
Узмацненне маразоў беларусы адчулі ўжо ў нядзелю: тэмпература паветра ўначы апусцілася да мінус 11 градусаў, удзень чакаецца 4-6 градусаў марозу.
У Мінску 14 студзеня будзе ясная марознае надвор'е без ападкаў.
Раней беларускія сіноптыкі папярэджвалі, што да канца гэтага тыдня ў Беларусі пахаладае.