Упершыню Аслан Ісмайлаў самастойна дакрануўся да савецкага аўтапраму ў 1954 годзе, калі набыў што завецца "для душы" 401-й "Масквіч". Пазней у яго з'явілася ВАЗаўская "капейка", перадае Sputnik Азербайджан.
Сам пенсіянер распавёў, што машыны і тэхніка прыцягвалі яго з дзяцінства. У свае 80 гадоў ён лічыцца адным з найстарэйшых калекцыянераў савецкіх аўто.
Ён адзначае, што савецкія аўто — гэта не толькі гісторыя цэлай эпохі, але і цікавыя канструктарскія рашэнні.