Хакеісты "Юнацтва" выйгралі Кантынентальны кубак

© Sputnik / Виктор ТолочкоГалоўны трэнер ХК "Юнацтва-Мінск" Міхаіл Захараў
Галоўны трэнер ХК Юнацтва-Мінск Міхаіл Захараў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Такім чынам, хакеісты "Юнацтва" змаглі па выніках матчу прабіцца ў Лігу чэмпіёнаў.

МІНСК, 15 сту — Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Юнацтва" выйграў Кантынентальны кубак у вырашальнай сустрэчы з казахстанскім "Намадам".

Хакеіст мінскага Дынама Аляксандр Кагалёў - Sputnik Беларусь
Мінскае "Дынама" купіла ў "Юнацтва" маладога нападаючага

Гульня прайшла ў нядзелю 14 студзеня на сталічнай "Чыжоўка-Арэне".

Сустрэча мінчан з казахскімі хакеістамі завяршылася з лікам 5:2 на карысць беларускіх спартсменаў.

У беларусаў шайбамі у вароты суперніка адзначыліся Павел Развадоўскі (4-ая і 38-ая хвіліны), Канстанцін Захараў (20), Аляксей Яфіменка (25) і Максім Парфеявец (51).

Хакеісты "Намада" здолелі двойчы аформіць узяцце варот "Юнацтва" — на 14-ай хвіліне забіў Валерый Гурын, на 42-ой — Дзмітрый Гуркоў.

Такім чынам, хакеісты "Юнацтва" змаглі па выніках матчу прабіцца ў Лігу чэмпіёнаў у наступным сезоне.

Стужка навiн
0