Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў завяршыў кар'еру

© Sputnik / Виктор ТолочкоВіталь Радзівонаў
Віталь Радзівонаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У клубе запэўнілі, што Радзівонаў працягне працу ў структуры клуба.

МІНСК, 15 сту — Sputnik. Беларускі нападаючы барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ Віталь Радзівонаў завяршыў кар'еру футбаліста, паведамілі Sputnik у прэс-службе "жоўта-сініх".

Алег Дулуб - Sputnik Беларусь
Сталі вядомыя ўмовы кантракта Дулуба і БАТЭ

У лістападзе мінулага года перад хатнім матчам групавога раўнду Лігі Еўропы супраць сербскай "Црвены Звезды" (0:0) СМІ паведамілі, што Радзівонаў сыходзіць з футбола. Аднак сам спартсмен гэтую інфармацыю не пацвердзіў, назваўшы яе чуткамі.

"Форвард Віталь Радзівонаў прыняў рашэнне завяршыць гульнявую кар'еру", — распавялі ў БАТЭ.

У клубе дадалі, што Радзівонаў не развітваецца з БАТЭ — ён працягне працаваць у структуры клуба.

"ФК БАТЭ ад імя сваіх заўзятараў дзякуе Віталю Радзівонаву за вялікі ўклад у дасягненні клуба!" — дадалі ў прэс-службе.

У сваю чаргу 34-гадовы Радзівонаў падзякаваў кіраўніцтву клуба, партнёрам па камандзе і заўзятарам. Асобна ён адзначыў сваіх першых настаўнікаў Валерыя Новікава і Уладзіміра Вайцяховіча. Паводле слоў Радзівонава, яны "распалілі ў юным хлопчыке несуцішнае жаданне і запал да гульні, якія дапамагалі на працягу ўсёй кар'еры".

Радзівонаў перайшоў у БАТЭ ў пачатку 2006 года і з таго часу правёў у складзе каманды 412 матчаў і забіў 161 мяч. Разам з "жоўта-сінімі" ён 12 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, тройчы заваёўваў Кубак краіны і шэсць разоў — Суперкубак Беларусі.

Стужка навiн
0