Сасновіч выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіяната Аўстраліі

© REUTERS / Patrick HamiltonАляксандра Сасновіч
Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуска абыграла амерыканскую тэнісістку - 73-ці нумар WTA Крысціну Макхейл.

МІНСК, 16 сту — Sputnik. Тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Беларуская спартсменка абыграла 73-ці нумар WTA — амерыканку Крысціну Макхейл. Матч доўжыўся гадзіну і сем хвілін.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Сасновіч паднялася на 35 пазіцый у рэйтынгу WTA

Паядынак завяршыўся з лікам 6:3, 6:2. Зараз беларуска займае 56-ы радок у рэйтынгу тэніснай асацыяцыі сярод жанчын.

Цяпер Сасновіч павінна дачакацца вынікаў паядынку паміж харвацкай спартсменкай Мір'янай Лучыч-Бароніч, якая займае 30-ае месца ў рэйтынгу WTA, і амерыканкай Шэлбі Роджэрс, якая размясцілася на 67-ым месцы рэйтынгу. Сасновіч згуляе з пераможцай матчу.

Беларуская тэнісістка Арына Соболенко сёння сустрэнецца з 17-ай ракеткай свету Эшлі Барці з Аўстраліі. Вера Лапко не выйшла ў асноўную сетку спаборніцтваў — яна саступіла прадстаўніцы Швейцарыі Стэфані Фогель ў другім крузе кваліфікацыйных спаборніцтваў. Вікторыя Азаранка ў Australian Open не ўдзельнічае па сямейных абставінах.

Стужка навiн
0