"Дакар-2018": пасля 10-га этапа МАЗ Вязовіча зноў у тройцы лепшых

© Photo : МАЗМАЗ Сяргея Вязовіча
МАЗ Сяргея Вязовіча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сітуацыя з дваццаціхвілінным штрафам, які быў накладзены на беларускі экіпаж, яшчэ вырашаецца.

МІНСК, 17 сту — Sputnik. Экіпаж кіраўніка каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча вярнуўся ў тройку лепшых у заліку грузавікоў пасля дзясятага этапа ралі-рэйду "Дакар-2018", які праходзіць у Паўднёвай Амерыцы.

Клічко за рулём МАЗа: ажыццявілася дзіцячая мара - Sputnik Беларусь
Відэа
Клічко за рулём МАЗа: ажыццявілася дзіцячая мара

Нязменным лідарам грузавога заліку на працягу апошніх этапаў з'яўляецца Эдуард Нікалаеў на Камазе, другі — аргентынскі экіпаж Федэрыка Вілагра (Iveco). У паўгадзіне ад Вязовіча —галандзец Тоні ван Генугтэн на Iveco, які выйграў 10-ты этап. Два астатніх беларускіх экіпажа, Аляксандра Васілеўскага і Сяргея Вішнеўскага, займаюць 15-ае і 16-ае месцы ў агульным заліку грузавікоў.

Як адзначылі ў прэс-службе беларускай каманды, Вішнеўскі падчас спецучастка некалькі разоў спыняўся, каб дапамагаць іншым гоншчыкам, у прыватнасці, экіпажу Антона Шыбалава, чый КамАЗ загарэўся. Як правіла, арганізатары ралі кампенсуюць экіпажам час, якія яны патрацілі на дапамогу іншым гоншчыкам.

Што ж тычыцца штрафа Вязовіча, які быў накладзены на яго пасля сутыкнення з Toyota, то рашэнне яшчэ не прынятае, падкрэслілі ў камандзе.

Чаму беларускаму экіпажу на Дакары выпісалі штраф>>

У заліку пазадарожнікаў пасля 10-га этапа два першыя месцы займаюць гоншчыкі каманды Peugeot іспанец Карлас Сайнс і француз Стэфан Петэрансэль. На трэцім радку — катарэц Нассер Аль-Атыя (Toyota). У матацыклістаў ў лідэры вырваўся аўстрыец Матыяс Уокнер (KTM), на другім месцы — іспанец Хуан Борт, на трэцім — аргентынец Кевін Бенавідэс (абодва — Honda). У заліку квадрацыклістаў першае месца ў чылійца Ігнасіа Касаля, другое і трэцяе месца — у аргентынцаў Джэрэмайі Ферыёлі і Нікаласа Кавіджыласіо.

Наступны, 11-ы этап, пройдзе паміж аргенцінскімі гарадамі Белен і Чылесіта. Экіпажы зноў чакае спякотнае надвор'е і пяшчаныя спецучасткі.

Стужка навiн
0