МІНСК, 17 сту — Sputnik. Кобрын, па прыкладзе польскіх гарадоў, абзавёўся цёплымі хаткамі для бяздомных катоў. Інфармацыя аб гэтым з'явілася на старонцы ў сацсетцы "УКантакце" міжнароднай зааабарончай арганізацыі Animal Care Center LISABONA.
"У гэтым доміку жывуць каты. Калі ласка, не крыўдзіце катоў і не псуйце домікі. А лепш дапамажыце катам перажыць зіму", — такія надпісы зробленыя на кожным доміку.
Зааабаронцы падзякавалі ўладам горада, якія пайшлі ім насустрач і дазволілі ўсталяваць домікі для бяздомных катоў. Падзяку яны таксама адрасавалі майстру Сяргею, які іх вырабіў. Домікі, дарэчы, зробленыя з еўравагонкі, сценкі іх ўцепленыя трыма пластамі з дрэва і пенапласту. У якасці ўнутранай цеплаізаляцыі майстар выкарыстаў салому.
Пакуль у горадзе ўсталявана ўсяго пяць такіх хатак, але зааабаронцы спадзяюцца, што калі пілотны праект будзе прызнаны ўдалым, то да наступнай зімы іх стане значна больш. Арганізатары адзначылі, што жыхары Кобрына вельмі лаяльна ставяцца да бяздомных жывёл і нават калі-некалі частуюць іх ежай.