МІНСК, 17 сту — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" пацярпеў хатняе паражэнне ад хабараўскага "Амура" ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ).
Паядынак "Дынама-Мінск" — "Амур" адбыўся ў аўторак на "Мінск-Арэне". Сустрэча завяршылася з лікам 2:0 на карысць гасцей з Хабараўска (2:0, 0:0, 0:0). Перамогу "тыграм" прынеслі Томаш Загорна (6-ая хвіліна, у большасці) і Алег Лі (19).
Что ж, очень долгожданная виктория "Амура". Хабаровчане не побеждали в Минске семь лет… Мы терпим очередное поражение. Команду продолжает преследовать проблема реализации моментов. pic.twitter.com/LXOvMxiYkE
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 16 января 2018 г.
Падапечныя Гордзі Дуайера па-ранейшаму займаюць дзесятае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ — пасля 50 гульняў у актыве каманды 64 балы. "Амур" у 49 матчах набраў 75 ачкоў і размяшчаецца на дзевятым месцы на Усходзе.
Наступны паядынак "бела-сінія" правядуць у чацвер, 18 студзеня, супраць кітайскага "Куньлунь Рэд Стар", "тыгры" ў гэты ж дзень згуляюць выязны матч супраць рыжскага "Дынама".