У Беларусі дазволяць аперацыі з крыптавалютай з 28 сакавіка

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў медыябанкКрыптавалюта біткоін
Крыптавалюта біткоін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ажыццяўляць такую дзейнасць змогуць толькі суб'екты гаспадарання, якія сталі рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій пасля 28 сакавіка.

МІНСК, 17 сту — Sputnik. Аперацыі з токенамі (крыптавалютай) дазволяць ажыццяўляць у Беларусі з 28 сакавіка 2018 года, адпаведная інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце Парка высокіх тэхналогій (ПВТ).

Партнёр акселератара Insight і праекта CryptoMarketing Сяргей Драбышэўскі - Sputnik Беларусь
Радыё
Драбышэўскі: блокчэйн можа павысіць стабільнасць банкаўскіх сістэм

Прэзідэнцкі дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі" набывае заканадаўчую сілу 28 сакавіка 2018 года, да гэтага часу любая дзейнасць, звязаная з крыптавалютай, не можа ажыццяўляцца ні юрыдычнымі, ні фізічнымі асобамі.

Паводле згаданага дэкрэта, будзе дазволена купляць, прадаваць і абменьваць крыптавалюту, весці дзейнасць у якасці аператара крыптаплатформы або аператара абменнага пункта і працаваць у іншых напрамках у сферы тэхналогіі блокчэйн і крыптавалют.

Падкрэсліваецца, што згаданую дзейнасць змогуць ажыццяўляць толькі тыя суб'екты гаспадарання, якія стануць рэзідэнтамі ПВТ пасля 28 сакавіка.

Стужка навiн
0