За суткі курс біткоіна ўпаў больш чым на чвэрць свайго кошту. Упершыню з 1 снежня гэтая папулярная крыптавалюта патаннела да 10,5 тысяч долараў. Адно з галоўных пытанняў, якое турбуе трэйдараў, гэта механізмы рэгулявання рынку крыптавалют.
"Калі дзесяць тысяч праходзіць, значыць пойдзе куды-небудзь у раён пяці, як мінімум. Гэта ўжо было. Гэта абсалютна нармальная з'ява, таму што ніякі актыў не можа расці бясконца. Грошы абясцэньваюцца. Біткоін — гэта аналаг бурбалкі "даткомаў" пачатку нулявых. Ён нікуды не дзенецца — гэта цэлая індустрыя ўжо, цэлая новая галіна. Калі ўвесь мінулы год усё гэта расло на тэме легалізацыі, то цяпер падае на тэме ўзмацнення жорсткасці рэгулявання ", — лічыць Галубоўскі.
Каментар фінансавага аналітыка Дзмітрыя Галубоўскага слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.