МІНСК, 19 сту — Sputnik. Экіпаж каманды "КАМАЗ-МАЙСТАР", якім кіраваў Эдуард Нікалаеў вярнуў сабе лідарства ў заліку грузавікоў ралі-рэйду "Дакар-2018", сведчаць дадзеныя арганізатараў гонкі.
Выйграў этап галандзец Тон ван Генугтэн на Iveco, другім фінішаваў чэх Марцін Калома на Tatra, трэцім на фініш прыбыў Нікалаеў. Беларус Сяргей Вязовіч завяршыў этап шостым, два іншых экіпажа "МАЗ-СПОРТаўта", Аляксея Вішнеўскага і Аляксандра Васілеўскага, прыехалі на фініш восьмым i дзесятым адпаведна.
Паказанага на этапе часу хапіла Нікалаеву, каб зноў падняцца на першы радок агульнага заліку грузавікоў, прычым ад аргентынца Федэрыка Вілагры, яго аддзяляе ўсяго адна секунда. Трэцяе месца ўтрымлівае Вязовіч, прайграючы Вілагры крыху менш за 3,5 гадзіны. Уладальнік чацвёртага месца, КамАЗавец Айрат Мардзееў, адстае ад Вязовіча амаль на дзве гадзіны. Васілеўскі і Вішнеўскі займаюць 14-е і 15-е месца ў грузавым заліку.
Тройка лідэраў у заліку пазадарожнікаў не змянілася — гэта іспанец Карлас Сайнс і француз Стэфан Петэрансель з каманды Peugeot. На трэцім месцы — катарэц Насер Аль-Атыя на Toyota. Залікі матацыклаў і квадрацыклаў засталіся без зменаў, так як праходжанне 12-га этапу ў баявым рэжыме для іх было адменена.
Перадапошні, 13-ы этап "Дакара", пройдзе на тэрыторыі Аргенціны паміж гарадамі Сан Хуан і Кордоба. Спецучастак пракладзены па выдмах, таксама гоншчыкаў чакае знакаміты фэш-фэш — гразкая субстанцыя з пяску, якая больш нагадвае цэментавую сумесь.