Відэа

Мастацкі музей паказаў, як праходзіць жыццё без наведвальнікаў

Падпісацца
Нацыянальны мастацкі музей запусціў канал на YouTube, дзе ўжо можна ўбачыць іміджавы ролік.

Нацыянальны мастацкі музей абвясціў аб запуску YouTube канала і выклаў іміджавы ролік. Перамены прыйшлі ў музей напярэдадні яго васьмідзесяцігадовага юбілею, які будзе адзначацца ў 2019 годзе.
"Год адкрыццяў і здзяйсненняў — перадюбілейны год НММ. Незвычайнае і хвалюючае, дынамічнае і маляўнічае, аб важным і самым галоўным! Зазірні за рамкі! Мастацтва адкрытае для цябе, трэба толькі працягнуць руку!" — заявілі аўтары канала.
На відэа можна ў паскораным рэжыме паглядзець на жыццё музея. Дзякуючы камп'ютарнай графіцы ў яго інтэр'ерах з'яўляюцца аб'екты з сусветных музеяў — ад скульптур Давіда і Венеры да карцін Марка Шагала. Усё гэта, трэба прызнаць, выглядае ў сценах беларускага музея цалкам арганічна.

Стужка навiн
0