Відэа

Вадохрышча са Sputnik, частка 2: у асвячонай палонцы

Падпісацца
Зноў на Вадохрышча вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў акунуўся ў палонку, на гэты раз на возеры Вяча.

У гэтым годзе ў свята Вадохрышча тыя, хто жадае ачысціцца духоўна і фізічна, а таксама аматары акунацца ў ледзяную ваду могуць гэта зрабіць у арганізаваных месцах у Мінску і яго ваколіцах. У гэтым годзе Sputnik адправіўся разам з вядучым радыё Sputnik Беларусь Аляксандрам Крывашэевым на возера Вяча, дзе на выратавальнай станцыі ёсць палонка ў традыцыйнай форме праваслаўнага крыжа.

Асвяціў Іардань на Вячы іерэй, настаяцель прыхода храма Святога прарока Іллі ў вёсцы Касынь Мінскага раёна, айцец Аляксей.  Падчас асвячэння на возеры таксама прысутнічалі нешматлікія журналісты і супрацоўнікі выратавальнай станцыі. Але ўжо літаральна праз паўгадзіны пасля завяршэння службы, на возеры з'явіліся першыя аматары зімовых купанняў.

Як праходзіла асвячэнне, глядзіце ў відэа Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0