МІНСК, 20 сту — Sputnik. Беларуская паэтэса Наста Кудасава выступіць з імправізыцыяй у Мінску ў рамках праекта "Вершы ў Шафе", паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.
Удзельнікі вечарыны змогуць паслухаць вершы Насты, паразмаўляць з ёй і ў дадатак атрымаць аўтограф.
Гасцей чакаюць "камернасць, атмасфернасць, утульнасць, святло паэзіі і кава з гарбатай". Арганізатары абяцаюць напоўніць вечар "абаяльнай магіяй паэтычнага слова".
Наста Кудасава — беларуская паэтэса, аўтар кніг паэзіі "Лісьце маіх рук" (2006), "Рыбы" (2013) і шэрагу публікацый у розных перыядычных выданнях. З'яўлялася ўдзельніцай альманахаў "Скрыпторый", "Літаратурны квартал", зборніка паэзіі "Яна і я", праекта "Начная чытанка" (2007) і іншых. Творы перакладаліся на рускую і балгарскую мовы.
Дзе: пр-т Дзяржынскага, 9 (кнігарня "Кніжная Шафа")
Калі: 25 студзеня, 19:00