МІНСК, 20 сту — Sputnik. У двух аддзяленнях Белпошты 23 студзеня можна будзе атрымаць бясплатныя паштоўкі, падпісаць іх і адправіць па тэрыторыі Беларусі, паведамляецца на сайце прадпрыемства.
Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага Дня ручнога пісьма.
"Дадзенае мерапрыемства — выдатная магчымасць перадаць родным, блізкім і сябрам прывітанне, напісаць у іх адрас цёплыя словы. Бо такія пасланні каштоўныя менавіта тым, што ў радкі, падпісаныя рукой, людзі ўкладаюць частку сваёй душы", — распавялі арганізатары акцыі.
У Мінску акцыя адбудзецца ў аддзяленні па праспекце Незалежнасці, 10 з 14:00 да 16:00 і ў аддзяленні паштовай сувязі №88 па адрасе вул. Пуліхава, 19 з 16:00 да 17:00.
У мінулым годзе Белпошта ўжо праводзіла падобную акцыю.
Дзень ручнога пісьма адзначаюць ва ўсім свеце ўжо 280 гадоў. Арганізатары свята хацелі нагадаць адэптам клавіятуры аб непаўторнасці почырку кожнага чалавека і падкрэсліць, што нават з развіццём тэхналогій рукапісныя лісты не губляюць сваёй значнасці. Ініцыятарам заснавання акцыі выступіла Асацыяцыя вытворцаў пісьмовых прылад.