У панядзелак чакаецца паніжэнне тэмпературы да -16°С

© PixabayМарозны дзень
Марозны дзень - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных беларускіх сіноптыкаў у бліжэйшыя суткі па рэспубліцы чакаецца паніжэнне тэмпературы да - 13 ..- 16°С.

МІНСК, 21 сту — Sputnik. У бліжэйшыя суткі чакаецца значнае паніжэнне тэмпературы, у начныя і ранішнія гадзіны слупок тэрмометра апусціцца да — 16°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Вадохрышча - Sputnik Беларусь
Маразы на Вадохрышча: у Беларусі захаваецца зімовы характар надвор'я

22 студзеня, у панядзелак будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. У асобных раёнах у начныя і ранішнія гадзіны магчымы туман, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівым, слабым. У начныя і ранішнія гадзіны магчыма паніжэнне тэмпературы да — 6..- 12°С, пры праясненнях да —13..- 16°С градусаў. Удзень тэмпература паветра будзе ў межах — 4..- 10°С.

23 студзеня пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная уначы —8..- 14°С, пры праясненнях да —15..- 18°С, максімальная ўдзень —3..- 9°С.

Сіноптыкі прагназуюць, што гэта пахаладанне будзе нядоўгім — надвор'е зменіцца ўжо ў сярэдзіне наступнага тыдня. У чацвер прагназуецца пацяпленне да + 2°С.

Стужка навiн
0