Фразеалагічнае багацце Мсціслаўшчыны прадстаўлена на выставе ў Мінску

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкБудынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыну
Будынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыну - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дыялектную лексіку і фразеалогію аднаго з беларускіх рэгіёнаў можна знайсці ў працах даследчыка Георгія Юрчанкі.

МІНСК, 22 сту — Sputnik. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, крытыка і мовазныўцы Георгія Юрчанкі.

Галоўны ўваход у будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - Sputnik Беларусь
Кніжную спадчыну Адама Кіркора прадставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы

Даследчык унёс важкі ўклад у моўную культуру беларускага народа: шмат гадоў ён збіраў народныя выслоўі і занатоўваў фразеалагічнае багацце Мсціслаўшчыны.

Асноўны напрамак яго навуковай дзейнасці — дыялектная лексіка і фразеалогія. Шматлікія зборнікі народнай лексікі адлюстроўваюць сінаніміку, фразеалогію, вытворныя словы, словазлучэнні і трапныя выразы, прыказкі і прымаўкі.

Дапаўняюць экспазіцыю навукова-папулярныя нарысы Юрчанкі пра выдатных вучоных, якія нарадзіліся на Мсціслаўшчыне, а таксама шэраг крытычных артыкулаў і рэцэнзій аўтара на творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Пазнаёміцца з матэрыяламі экспазіцыі наведвальнікі змогуць да 11 лютага.

Стужка навiн
0