МІНСК, 22 сту — Sputnik. Арганізатары антыпрэмій "Залатая маліна" назвалі імёны намінантаў на атрыманне ўзнагароды па выніках мінулага года, паведамляе Sputnik.
"Залатая маліна" — папулярная галівудская "антыпрэмія", якая напярэдадні "Оскара" традыцыйна называе горшыя фільмы, выпушчаныя ў мінулым годзе. Атрымліваюць яе, як правіла, толькі галівудскія знакамітасці, таму па факце даюць "горшым з лепшых", не прымаючы ва ўвагу незалежнае, малабюджэтнае альбо замежнае кіно.
За дзень да абвяшчэння намінантаў на "Оскар" прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыях назвала і "Залатая маліна".
Горшым акцёрам года могуць назваць Тома Круза ("Мумія"), Джэймі Дорнана ("На пяцьдзесят адценняў цямней"), Джоні Дэпа ("Піраты Карыбскага мора: мерцвякі не распавядаюць казкі"), Зака Эфрана ("Выратавальнікі Малібу") і Марка Уолберга ("Трансформеры: апошні рыцар").
Сярод жанчын за званне горшых будуць "змагацца" Дакота Джонсан ("Пяцьдзесят адценняў"), Кэтрын Хайгл ("Насланне"), Эма Уотсан ("Сфера"), Джэніфер Лоўрэнс ("Мама!") і адзін мужчына — ("Хэлоуін Мэдэі 2").
Горшым фільмам мінулага года могуць назваць "На пяцьдзесят адценняў цямней", "Мумію", "Выратавальнікаў Малібу", апошніх "Трансформераў" ці "Эмадзі фільм".
У 2017 годзе горшым фільмам была названая палітычная карціна "Амерыка Хілары: Таемная гісторыя Дэмакратычнай партыі", а акцёрскія "антыпрызы" ўзялі выканаўцы галоўных роляў з гэтай стужкі.
Пройдзе цырымонія ўручэння "Залатая маліна" напярэдадні "Оскара", 3 сакавіка 2018 года.