Інцыдэнт адбыўся, калі лодка навукоўцаў знаходзілася ў заліве Вінсэнэс на Зямлі Уілкса. Пінгвін, вельмі падобны на важнага інспектара, раптам выскачыў з вады і прызямліўся ў лодцы.
Уважліва разгледзеўшы, што ў ёй ляжыць, і зірнуўшы на навукоўцаў, пінгвін вырашыў пакінуць судна.
У гэты момант навукоўцы бралі пробы вады.
Мяркуючы па ўсім, людзі і іх груз прайшлі праверку незвычайнага "інспектара", паводзіны якога выклікалі ўсмешку ў карыстальнікаў, якія паглядзелі відэаролік.