Зазірнуць у вокны жыхароў Львова прапануюць мінчанам

© Sputnik / Павел Паламарчук / Перайсці ў медыябанкГарады свету. Львоў
Гарады свету. Львоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дакрануцца да гарадскога жыцця Львова можна праз работы фатографа Ліннэманна на выставе "13-е Акно".

МІНСК, 22 сту — Sputnik. 22 студзеня ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП" пачынае працу аўтарская выстава фатаграфіі "13-е Акно", паведамілі Sputnik арганізатары.

Старая кінастужка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Планы на будні: куды пайсці 22-26 студзеня ў Мінску

На выставе прадстаўлены дванадцать работ фатографа Ліннэманна, які працуе ў розных жанрах, у тым ліку вулічнай фатаграфіі. Аўтар выкарыстоўвае толькі аналагавыя фотаапараты і часцей чорна-белую плёнку.

У экспазіцыі прадстаўленыя фотаздымкі, зробленыя з 2016 па 2017 год падчас наведвання Львова.

"У работах адлюстраваны стылістычныя асаблівасці гарадской архітэктуры, спалучэнне актуальных элементаў дэкору і класічных формаў, а таксама перададзена атмасфера сучаснага турыстычнага горада, які здолеў захаваць дух шматвекавой гісторыі і традыцыі розных культур сваіх насельнікаў", — патлумачылі ў музеі.

Арганізатары прапануюць наведвальнікам выставы "зазірнуць ва львоўскія вокны, якія пакінулі чорна-белы адбітак імгненняў гарадскога жыцця і застылых пад матавым вэлюмам фатаграфіі".

Дзе: пр-т Незалежнасці, 31а (Дом-музей I з'езда РСДРП)

Калі:  штодня з 11.00 да 19.00

Стужка навiн
0